Jul. 3rd, 2017

v_s_c: (Default)
https://www.facebook.com/denys.ivashyn/posts/10213453025390553

"Расейскімі вайскоўцамі на парадзе ў Менску кіруе асабіста камандуючы ПДВ ЗС РФ генэрал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў. Паводле РНБА і СБУ менавіта Сердзюкоў зьдзяйсьняў камандаваньне ўсёй групоўкай расейскіх акупацыйных сілаў на Данбасе, меў пазыўны “Седов” (рас.). З 2013 па 2015 гг. – начальнік штаба, першы намесьнік камандуючага войскамі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ, з сьнежня 2015 па кастрычнік 2016 году – камандуючы 12-м камандаваньнем рэзэрву ПВА. З кастрычніка 2016 г. зьдзяйсьняе камандаваньне паветрана-дэсантнымі войскамі ЗС РФ. У ягоныя задачы ўваходзіла рэалізацыя расейскай вайсковай спэцапэрацыі што да анэксіі ўкраінскага Крыма на працягу трох тыдняў увесну 2014 году (goo.gl/nB1ZKZ). Пасьля гэтага ён камандаваў 1-м (Данецк) і 2-м (Луганск) армейскімі карпусамі расейскага акупацыйнага кантынгенту на Данбасе (goo.gl/zRBuBJ, goo.gl/7czdQh).

Удзел Сярдзюкова на парадзе ў Менску – гэта перадусім дэманстрацыя так званых хаўрусьніцкіх дачыненьняў паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі, шчырае і адкрытае стаўленьне апошняга да праэўрапейскай і дэмакратычнай Украіны. Незабывайма, як пасьля аналягічнага параду ў 2014 годзе расейскія дэсантнікі з пскоўскай 76-й ДШД выпраўляліся для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на Данбасе. Як падчас актыўнай першай фазы расейскай агрэсіі на тэрыторыі авіябазы ў Бабруйску і 61-й ЗАБ у Баранавічах дысьлякавалася расейская зьнішчальная эскадрыльля з тэхнічным пэрсаналам і штатным узбраеньнем, лятаком далёкасяжнае радыёлякацыйнае выведкі А-50 (goo.gl/RbiVtp).
Апошнім часам значна падвысілася колькасьць супольных вышкалаў, падчас якіх адбвываецца зладжваньне беларускіх Сілаў Спэцыяльных Апэрацыяў з падразьдзяленьнямі ПДВ ЗС РФ, якія маюць значны досьвед баявых дзеяньняў ва Украіне. Ёсьць вялікая верагоднасьць таго, што дзеля свайго самазахаваньня рэжым можа забясьпечыць вайсковую дапамогу свайму асноўнаму хаўрусьніку, Расейскай Фэдэрацыі, але ўжо ў больш значных маштабах і памерах, чымся ў 2014 годзе."

Profile

v_s_c: (Default)
v_s_c

July 2017

S M T W T F S
       1
2 345 6 7 8
9 10 11 1213 1415
161718 19 20 2122
23242526272829
3031     

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2017 04:36 am
Powered by Dreamwidth Studios